Мы используем файлы cookie. Используя сайт realt.by, вы соглашаетесь с Политикой конфиденциальности

$1.369 м.кв. О проектеРеклама на Realt.by
Регистрация

Як правільна здаваць кватэры ўнаём?

01.10.2010 686

Сяргей Куркач

У апошнія часы многія інтэрнэт-сайты і спецыялізаваныя друкаваныя СМІ актыўна распаўсюджваюць інфармацыю пра тое, што «шэрая» здача кватэр унаём (без выплаты падаткаў) пагражае ўласнікам такога жылля вялікімі праблемамі. Гэта сапраўды так, бо час «дзікага» бізнэсу ў нашай краіне ўжо даўно мінуў, і цяпер усім неабходна цывілізавана зарабляць грошы і плаціць з атрыманых даходаў падаткі.

Пры дапамозе прэс-службы Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, рэдакцыя прапануе дакладны алгарытм дзеянняў для прыватных уласнікаў жылля, якія здаюць кватэры іншым фізічным асобам.

Першы этап — заключэнне дагавора найму жылога памяшкання. Дагавор заключаецца ў пісьмовым выглядзе, форма якога зацверджаная пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 верасня 2006 года № 1191. Аднак спецыялісты адзначаюць, што заключэнне дагавора найму іншай формы не вызваляе фізічную асобу ад абавязкаў платы фіксаваных сум падаходнага падатку.

Другі этап — рэгістрацыя дагавора найму ў мясцовым выканаўчым і распарадчым органе (выканкаме), або (для дагавораў паднайму жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду) у арганізацыі па эксплуатацыі жыллёвага фонду (ЖЭСа). Дагавор трэба рэгістраваць да тэрміна фактычнага прадастаўлення кватэры ўнаём. Напрыклад, гаспадар жылля заключыў дагавор найму 10 жніўня 2010 года. Згодна з умовамі дагавора, кватэра будзе здавацца іншай фізічнай асобе з 20 жніўня. Значыць, дагавор неабходна зарэгістраваць да 20 жніўня 2010 года.

Трэці этап — плата фіксаваных сум падаходнага падатку. Фіксаваныя сумы гэтага падатку для кватэраздатчыкаў вызначаюцца абласнымі і Мінскім гарадскім Саветамі дэпутатаў у межах ставак, згодна з Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2006 года № 497. Такім чынам, у розных гарадах і населеных пунктах такія фіксаваныя сумы падаходнага падатку адрозніваюцца.

Напрыклад, памеры падатковых ставак фіксаванага падаходнага падатку для фізічных асоб, якія атрымліваюць даход ад здачы кватэры ўнаём у Брэсцкай вобласці складаюць ад 0,4 да 2 базавых велічынь. Так, у Брэсце памер такіх фіксаваных ставак можа быць ад 0,4 да 2 базавых велічынь, у Баранавічах і Пінску — ад 0,4 да 1,5 БВ, у іншых населеных пунктах Брэсцкай вобласці - ад 0,4 да 1 БВ. Асобна трэба адзначыць, што гэтыя стаўкі фіксаванага падаходнага падатку вызначаюцца не за цэлую кватэру, а за кожнае памяшканне ў кватэры.

Напрыклад, чалавек атрымлівае даход ад здачы трохпакаёвай кватэры ў Мінску па вуліцы Казінца. Рашэннем Мінгарсавета фіксаваная стаўка падаходнага падатку пры атрыманні даходаў ад здачы кватэры ў ІІІ эканоміка-планіровачнай зоне складае 1 базавую велічыню за кожны пакой. Такім чынам, агульная сума падаходнага падатку складае 3 базавыя велічыні.

Калі і як плаціць

Заканадаўствам прадугледжаныя два спосабы платы такіх падаткаў: за ўвесь год ці штомесячна. Тут падаткаплацельшчык самастойна выбірае спосаб.

Калі выбіраецца адзіны плацеж у год, тады яго трэба здзейсніць не пазней наступнага працоўнага дня пасля тэрміну фактычнага прадастаўлення кватэры па дагаворы. Плата фіксаваных сум падаходнага падатку з фізічных асоб за кожны наступны каляндарны год робіцца не пазней першага дня новага года. Плюс такога спосабу платы заключаецца ў тым, што пры змяненні падатковых ставак на працягу года пераразлік сумы падаткаў не робіцца.

Напрыклад, згодна з дагаворам, кватэра фактычна здаецца з 20 жніўня 2010 года па 31 снежня 2011 года. Гаспадар жылля вырашыў плаціць фіксаваны падатак за год, а не штомесячна? Тады за 2010 год неабходна заплаціць падатак не пазней за 23 жніўня (панядзелак) — у першы працоўны дзень пасля 20 жніўня. Тэрмін платы падатку за 2011 год — не пазней за 1 студзеня 2011 года.

Пры плаце падатку штомесячным спосабам, яго трэба здзейсніць адразу не пазней наступнага працоўнага дня пасля здачы кватэры па дагаворы, а потым — кожны месяц, не пазней першага дня месяца, за які гэты падатак бярэцца. А вось тут, пры змяненні памераў падатковых ставак, сумы падаходнага падатку будуць пераразлічвацца ўжо ў наступным месяцы.

Бываюць выпадкі, калі кватэра здаецца не з першых дзён месяца. Тады налічэнне фіксаваных сум падаходнага падатку робіцца прапарцыянальна колькасці дзён здачы кватэры ў гэтым месяцы.

Звычайна грамадзяне самастойна падлічваюць і плацяць фіксаваную суму падаходнага падатку ў бюджэт. Аднак, калі ў падаткаплацельшчыка ўзнікаюць нейкія складанасці па выкананні вызначанага алгарытму, тады лепш своечасова звярнуцца ў падатковую інспекцыю па месцы жыхарства за кансультацыяй. Спецыялісты падатковага органа дапамогуць падлічыць суму падатку, растлумачаць парадак і тэрміны платы, нагадаюць банкаўскія рэквізіты, якія неабходна мець для пералічэння падатку ў бюджэт.

На апошнім, чацвёртым этапе гаспадар жылля павінен падлічыць агульную суму даходу, якую ён атрымаў ад здачы кватэры ўнаём. Калі ў каляндарным годзе такі даход стаў большы за 500 базавых велічынь, тады ён будзе абкладацца падаткам па стаўцы 12 працэнтаў. У гэтым выпадку неабходна будзе падаць падатковую дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе ў падатковую інспекцыю не пазней за 1 сакавіка, а потым даплаціць падатак да 1 мая.

Звязда

Есть что сказать?
Читать:

Витрина

Продается база отдыха

4 га земли в заповедном парке «Урочище Пышки» 10 капитальных строений , все коммуникации

Светлана

Контакты: +375 29 677-5...

ЖК "Променад", р-н Лебяжий

Продажа квартир в новом доме в ЖК "ПРОМЕНАД" в микрорайоне "ЛЕБЯЖИЙ"! Получить ключи и заселиться в новую квартиру в максимально короткие сроки! Выгодные условия по рассрочке от застройщика.

Рассрочка от застройщика

Контакты: +375 44 561 86 18

Лента новостей