Мы используем файлы cookie. Используя сайт realt.by, вы соглашаетесь с Политикой конфиденциальности

$1.324 м.кв. О проектеРеклама на Realt.by
Регистрация

Для маладых сем’яў жыллёвыя крэдыты стануць больш прывабнымі

11.06.2010 346

Сяргей КУРКАЧ

Гэтымі днямі спецыялісты будаўнічай галіны падрыхтавалі праект указа, дзе прапісаны змяненні і дапаўненні ў нарматыўныя дакументы па пытаннях жыллёвага будаўніцтва.

Начальнік упраўлення жыллёвага будаўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандр Горваль паведаміў рэдакцыі, што гэтым праектам указа прапануецца распаўсюдзіць існуючыя ўмовы льготнага крэдытавання будаўніцтва жылля, якія цяпер дзейнічаюць у населеных пунктах з насельніцтвам да 20 тысяч чалавек і на гарады, у якіх жыве да 50 тысяч чалавек. Такім чынам, і ў сярэдніх гарадках ільготны жыллёвы крэдыт будзе выдавацца чаргавікам пад 3 працэнты гадавых тэрмінам на 40 гадоў. Згодна з падрыхтаванымі дапаўненнямі, пры дастатковым фінансаванні, разглядаецца магчымасць паменшыць працэнтную стаўку па льготных жыллёвых крэдытах для такіх невялікіх гарадоў нават да 1 працэнта гадавых.

Другім слушным момантам праекта новага ўказа з’яўляецца прапанова аб зніжэнні працэнтнай стаўкі льготных жыллёвых крэдытаў да 3 працэнтаў гадавых для маладых сем’яў, якія маюць дваіх няпоўнагадовых дзяцей, у гарадах з насельніцтвам больш за 50 тысяч чалавек. Сёння льготны крэдыт пад будаўніцтва жылля для такіх сем’яў выдаецца пад 5 працэнтаў гадавых. Спецыялістамі Мінбудархітэктуры падлічана, што гэтай нормай могуць скарыстацца да 90 тысяч маладых сем’яў. Адначасова гэтым дакументам вызначаецца далейшае дэталёвае ўдакладненне катэгорыі маладая сям’я, згодна з рознымі жыццёвымі сітуацыямі, якія ўзнікаюць на практыцы падчас крэдытавання такіх сем’яў.

Праект указа дазваляе шматдзетным сем’ям, якія будуюць жыллё ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 50 тысяч чалавек, атрымліваць дадатковы льготны крэдыт для будаўніцтва гаспадарчых пабудоў у памеры да 20 працэнтаў ад кошту будаўніцтва нарматыўнай ільготнай крэдытуемай плошчы.

Удакладняецца і спрашчаецца льготнае крэдытаванне сем’яў і асобных чаргавікоў, якія будуюць жыллё за межамі тых населеных пунктаў, у якіх яны жывуць. Пашыраецца магчымасць такога будаўніцтва. Праектам указа разглядаюцца розныя спрэчныя працоўныя моманты, якія ўзнікаюць пры афармленні крэдытаў, калі сем'і жывуць у адным горадзе ці раёне, а будуюцца ў іншым. Нагадаем, што гэтае новаўвядзенне датычыцца розных населеных пунктаў у межах адной вобласці.

Звязда

Есть что сказать?
Читать:

Витрина

Продается база отдыха

4 га земли в заповедном парке «Урочище Пышки» 10 капитальных строений , все коммуникации

Светлана

Контакты: +375 29 677-5...

ЖК "Променад", р-н Лебяжий

Продажа квартир в новом доме в ЖК "ПРОМЕНАД" в микрорайоне "ЛЕБЯЖИЙ"! Получить ключи и заселиться в новую квартиру в максимально короткие сроки! Выгодные условия по рассрочке от застройщика.

Рассрочка от застройщика

Контакты: +375 44 561 86 18

Лента новостей