Традиционно праздничными фотозонами в Dana Mall занимается «Калядная крама». У себя в инстаграме создатели показали, как ее создавали, и придумали целую историю!
— На ТАА «Вялікодны Падворак» надзвычайная мітусня. Гэта й нядзіўна, бо пакупнікі давяраюць высокім стандартам якасці: толькі вольны выпас і найлепшае арганічнае харчаванне для птушак. Сучасная ферма на 100 адсоткаў забяспечвае сябе электрычнасцю праз аднаўляльныя крыніцы: сонца і вецер. Пакаштуйце навінку сезона — пасхальная булка без глютэну на каштанавай муцэ. Больш за ўсё ферма славіцца сваімі крашанкамі. Яйкі размалёўваюць майстры ў 18 пакаленні, пераймальнікі школы сусветна прызнаных геніяў Марка Маркоўскага і Казіміра Кралевіча. Для захавання і перадачы традыцый маладому пакаленню штодзённа праходзяць майстар-класы. Запрашаем вас на ферму «Вялікодны Падворак» з 9:00 да 23:00 без выхадных. УВАГА! Барсукам уваход забаронены!