Интересуемся у Антона, как изменился район.
—Мне цяжка меркаваць, бо калі бачыш гэтыя вуліцы і дамы штодзень, то многага ўжо і не заўважаеш, памяць проста падгружае старыя тэкстуры, як у кампутарнай гульні. Але нельга не заўважыць, што як грыбы растуць новыя крамы, кавярні, іншая інфраструктура, сёння яны з’яўляюцца, а назаўтра ўжо знікаюць. З’яўленне Мінск Міра, вядома, прыцягвае ўвагу бізнесу да гэтых мясцін. Але мы па-ранейшаму тут самі сабе. Зносіць нас ніхто не збіраецца, даваенныя дамы наогул набылі ў 2011 статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Калі на Караткевіча трапляюць людзі, якія раней тут не былі, я часта чую ад іх, што яны ўвогуле не падазравалі аб існаванні такой вуліцы. Ды й сама вуліца імі ўспрымаецца, хутчэй, як унутрыдваровы праезд. Я сам дужа дзівіўся, калі год з дзесяць таму на ёй спрабавалі нанесці разметку, бо ўсе тут прывыклі хадзіць проста па дарозе. З аднога боку, людзі тут жывуць за тры прыпынкі ад Дома ўраду. З іншага — яшчэ ўсяго семдзесят год таму гэта быў канец горада. Вялізная пустая прастора аэрапорта і сартавальнай чыгуначнай станцыі, якая падступае да вуліцы, толькі ўзмацняла гэтае адчуванне ўскраіны і адчуджанасці. Магчыма, цяпер, з узнікненнем на лётным полі новых кварталаў, нешта зменіцца, але я пакуль гэтага яшчэ не заўважыў.