Мы используем файлы cookie. Используя сайт realt.by, вы соглашаетесь с Политикой конфиденциальности

Минск и обл 1.369 м²

Вырашаем кватэрнае пытанне. Як купіць кватэру ў Мінску

Категории термина: Продажа недвижимости

Сталіцы заўсёды прыцягваюць. Інтэнсіўны рытм жыцця для самых актыўных, канкурэнтная праца і прываблівыя даходы. Гэта як адзіны арганізм з рознымі стылямі жыцця і магчымасцямі. Набыццё ўласнай кватэры ў сталіцы - для кагосьці мара, а нехта менавіта зараз разглядае аб'явы і выбірае жыллё. Што лепш: пабудаваць кватэру або купіць жыллё на другасным рынку? Аднапакаёвая ці двухпакаёвая? Нерухомасць без пасрэднікаў ці мэтазгодна звярнуцца да агенцтва? Пашукаем адказы разам. 

Што ўплывае на кошт жылля?

Падлічыць сярэдні кошт кватэры можна простым памнажэннем сярэдняй цаны за квадратны метр на агульную плошчу жылля. Вядома, кошт залежыць ад раёна, тыпу дома, часу пабудовы, колькасці лоджый, стану кватэры, транспартнай даступнасці. Яшчэ ад непасрэднай блізкасці парку, лесу і вадаёму. Паверхавасць яшчэ адзін фактар. Прыгожы від з акна каштуе даражэй. Істотным плюсам, а значыць і «вагой» для кошту будзе паркінг і веладарожка з паркам. Наогул, развітая інфраструктура (пажадана закрытая) так званы «горад у горадзе» - сучасны прыярытэт. Наяўнасць «разумных» тэхналогій таксама вітаецца.

Традыцыйна, купіць кватэру ў Мінску - самы дарагі і пераважны варыянт інвеставання ў нерухомасць у Беларусі.

Аднапакаёвыя кватэры прапаноўваюць ад 41.500 долараў ($1235 за м кв), двухпакаёвыя - ад 55.000 ($1145 за м кв), трохпакаёвыя - ад 73.000 ($1108 за м кв), за чатырохпакаёвую маёмасць разлік пачынаюць з 64.600 ($996 за м кв). Усё залежыць ад раёна і стану кватэры.

Напрыклад, адзін з самых дарагіх варыянтаў сталіцы - дом з панарамным відам на набярэжную Свіслачы па адрасе: вул. Старажоўская, 6. Ён вядомы як дом «Ля Траецкага». Мае свабодную планіроўку, 3-метровыя столі і аснашчаны найноўшай сістэмай «Разумны дом».

Пасля вызначэння сумы, выбіраем новае альбо старое жыллё.

Другасны рынак ці жыллё ў новабудоўлі?

Відавочныя перавагі новабудоўлі – магчымасць уласнай планіроўкі «пад сябе», новыя камунікацыі, выбар умоваў для пакупкі і ўнясення плацяжоў. Празрыстасць здзелкі і адсутнасць ранейшых уладальнікаў – гарантыя сумленнага продажу. Сустрэча з далёкімі ці блізкімі сваякамі - прэтэндэнтамі на кватэру, будучаму гаспадару не пагражае. Адсутнасць «чужой» аўры - для забабонных пакупнікоў таксама немалаважны момант.

Сярод істотнага мінусу набыцця нерухомасці ў новабудоўлі - кошт «квадрата». У пабудаваным доме цана прыкладна на 20% вышэй, чым у доме на стадыі катлавана. Хутка засяліцца таксама не атрымаецца. Сярод магчымых непрыемнасцяў - будаўнічыя недаробкі могуць «выявіцца» толькі пасля набыцця кватэры, а зацяжныя рамонты ў суседзяў, як правіла, доўжацца не адзін год. Дарэчы, і саміх суседзяў не заўсёды даводзіцца выбіраць. У новым мікраёне могуць узнікаць пытанні, звязаныя з наяўнасцю дзіцячага садкf, школы, крамы крокавай даступнасці.

На жаль, калі беларусы набываюць жыллё на этапе будаўніцтва, яны могуць сутыкнуцца з нядобрасумленнасцю забудоўшчыка. Плацяжы пастаянна павялічваюцца, час паміж заключэннем дагавора на будаўніцтва і непасрэдна засяленнем расцягваецца і г.д. Своечасова адсвяткаваць наваселле - натуральнае жаданне кожнага.

Сярод пераваг «другаснага рынку» - жыллё, як правіла, танней. Ёсць і іншае. Сустракаюцца цікавыя прапановы для тых, хто хоча жыць у самым цэнтры. Напрыклад, ля Батанічнага саду, Парку Горкага альбо Камароўскага рынку.

Прыемны момант – няма перашкодаў для тэрміновага рамонту любой складанасці. Дом прасеў і новаму гаспадару не давядзецца доўга чакаць утульнасці ва ўласнай кватэры. І хутчэй за ўсё не прыйдзецца  бліжэйшыя некалькі гадоў слухаць пакутлівыя гукі перфаратара суседзяў. А, калі пашанцуе, то кватэра з выдатным і задавальняючым пакупніка рамонтам, азначае мінус дадатковыя выдаткі. Прыемная эканомія.

Слабы бок другаснага рынку - магчымыя праблемы з камунікацыямі. Праводка, трубы і іншае. Лепш адразу быць уважлівымі. Грошы яны каштуюць немаленькія. Прадавец пра такія недахопы можа сціпла прамаўчаць. 

Долевае будаўніцтва: перавагі і недахопы

Калі разглядаецца выключна жыллё ў новабудоўлі, то лепшы фінансавы варыянт - долевае будаўніцтва. Кажучы прасцей, дом будуецца за грошы будучых жыхароў.

Як правіла, дагавор паміж бакамі заключаецца ў самым пачатку будаўніцтва і агаворваецца кошт квадратнага метра. Ёсць варыянты растэрміноўкі і ўнясення грошай па частках.

Кошты ў Мінску стартуюць ад 920 долараў за квадрат, шмат прапаноў засяроджана ў дыяпазоне 1000 - 1200 долараў, ёсць варыянты і значна даражэй, напрыклад, 2000.

Перанос здачы аб'екта - самая распаўсюджаная канфліктная сітуацыя. Зрэдку праект увогуле “замарожваюць”. У заканадаўчым плане сучасныя дольшчыкі абаронены значна больш за сваіх папярэднікаў. Рэзанансныя гісторыі навучылі больш дасканала знаёміцца з рэпутацыяй будучага забудоўшчыка.

 

Выбар жылля: брэжнеўкі, сталінкі, хрушчоўкі... 

Аб”явы аб продажу сучасных кватэр у жыллёвых комплексах «Маяк Мінска» або «Новая Баравая», канешне, прывабныя. Праўда, прапановы не для ўсіх даступныя. Магчыма, кагосьці ўвогуле цікавіць гістарычны цэнтр з манументальнымі пабудовамі.

Да прыкладу, раён «Цума» (і ўвогуле ўвесь праспект Незалежнасці), плошча Свабоды, Трактарны завод, Асмолаўка... Сярод дамоў шмат сталінак 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Жыллё будавалі для эліты. Выдатная гукаізаляцыя, 3-х метровыя столі, шмат святла, раскошны хол і прасторныя пакоі. Ці гэта не ёсць мара?

Крыху пазней з'явіліся хрушчоўкі, з невялікімі кухнямі, прахаднымі пакоямі і сумешчаным санвузлом. Сёння для тых, хто хоча купіць кватэру ў Мінску - гэта самы даступны тып жылля.

Брэжнеўкі будавалі ў перыяд 1963-1975 гадоў. Вялікія кухні, асобныя пакоі і санвузел, магчымасцяў для размяшчэння ўсялякіх патрэбных і не вельмі рэчаў стала больш.

Сучасныя кватэры адрозніваюць індывідуальны дызайн, вялікае дапаможнае памяшканне, французскія вокны і балконы, зоны для ўманціраванай мэблі. Від з вокнаў стаў панарамны, а месца значна больш. Безумоўна, у такім доме ўласная кватэра адаб’ецца на сямейным бюджэце значна больш. Наогул, панэльныя дзевяціпавярхоўкі каштуюць танней за «каркаснікі».

Танней. Кампрамісны варыянт

Мінская вобласць – як хуткі спосаб атрымаць доўгачаканыя метры. Грамадскі транспарт, маршруткі  і ўласныя аўто дапамагаюць лёгка пераадольваць кіламетры ад МКАД да сталіцы. Варыянт прыдатны і для тых, каго бянтэжыць сталічная шчыльнасць забудовы раёнаў. Мернасць жыцця ў прыгарадзе прыцягвае не толькі пенсіянераў, маладыя беларусы таксама актыўна перасяляюцца.

Добрая альтэрнатыва куплі кватэры - уласная хата, клабхаўс альбо таўнхаўс. Мінская вобласць, таксама як і сталіца, прапануе варыянты са зручнай планіроўкай і закрытай інфраструктурай.

“Жыллё без пасрэднікаў” альбо лепей з дапамогай рыэлтара?

З выбарам і месцам жылля амаль вызначыліся. З’явіліся новыя пытанні. Здаровы сэнс падказвае, што юрыдычная дапамога прафесіянала будзе дарэчы. Адукаваны рыэлтар - заўсёды годная падтрымка. Асабліва пры набыцці жылля на другасным рынку. Добры агент ведае, на што звярнуць увагу пры аглядзе кватэры (каб потым не каштавала даражэй), якія задаваць пытанні прадаўцу і дапаможа дакументальна аформіць задатак.

Нарэшце, самае галоўнае - праверка дакументаў ўласніка на юрыдычную чысціню. Вывучыць нюансы заканадаўства можна і асабіста. Эканомія заўсёды рэч прыемная, але і жыллё набываем не кожны дзень. Уласная адказнасць і ўласныя грошы.

Адначасовы продаж і набыццё жылля

Пераход на новы ўзровень заробкаў, сямейныя абставіны - прычын для пошуку новага месца жыхарства можа быць шмат. Аднапакаёвая кватэра становіцца цеснай, раён не прэстыжным і прыцягваюць увагу двухузроўневыя апартаменты.

Купіць кватэру ў Мінску і дзейнічаць пры гэтым хутка са свабоднымі сродкамі, канешне, добра. Зусім іншая справа, калі перад гэтым узнікае пытанне продажу існуючага жылля. Працэс можа зацягнуцца. Для хуткага продажу важна сувымяраць свае жаданні з адэкватнай цаной. Добра вывучыць рынак і кошт жылля ў сваім раёне. Менавіта ад цаны часта залежаць і тэрміны продажу.

Кватэру варта падрыхтаваць да сустрэчы з будучым пакупніком – прыбраць і пазбавіцца ад старызны. Дарэчы, яшчэ адзін лайфак. Лепш за ўсё жыллё прадаецца восенню. Калі час трывае, ёсць сэнс пачакаць. Пасля ўдалага продажу - шукаем жыллё мары і афармляем дакументы. У любым выпадку, такі амбіцыйны праект, як інвестыцыі ва ўласнае жыллё - патрабуе часу і ўважлівага вывучэння.

 

 

Похожие термины
Найдено: 6 зап.
Дзіўны беларускі горад, старадаўняя архітэктура, самая вялікая колькасць у Беларусі будынкаў з таблічкамі "Гісторыка-культурная каштоўнасць", высокі бераг і шырокая рака, выбрукаваныя каменем вуліцы, Стары і Новы замак, а яшчэ блізкасць межаў Польшчы і Літвы… Усё гэта добрая нагода не толькі для турыстычнага знаёмства, але і для набыцця жылля ў шматвяковым горадзе.
Пошаговый план действий для правильной оценки стоимости жилья
Разобрались в нюансах продажи квартиры и подготовили пошаговое руководство
Эффективные способы и механики, которые помогут договориться о выгодной цене на жилье
Старадаўні і прыгожы горад Брэст ўтульна размясціўся ў месцы зліцця Буга і Мухаўца, на самай мяжы з Польшчай. Брэст, а дакладней Брэсцкая крэпасць мае тытул героя, таму што яго абаронцы здолелі працяглы час стрымліваць напор нямецкіх захопнікаў у самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Культурная сталіца краіны. Горад, дзе акрамя храмаў, музеяў і амфітэатра размешчана самая вялікая плошча рэспублікі - Плошча Перамогі. Паўднёвая сталіца размешчана на Заходняй Дзвіне і гэта - Віцебск. Як вывучыць рынак, выбраць жыллё і правільна ацаніць кошт? Купіць новабудоўлю ў Білева або кватэру ў цэнтры? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркуем у гэтым артыкуле.