Мы используем файлы cookie. Используя сайт realt.by, вы соглашаетесь с Политикой конфиденциальности

Минск и обл 1.368 м²

Купіць кватэру ў Бярэсці: мінусы і плюсы

Категории термина: Продажа недвижимости

Купіць кватэру ў Бярэсці: мінусы і плюсы

Старадаўні і прыгожы горад Брэст ўтульна размясціўся ў месцы зліцця Буга і Мухаўца, на самай мяжы з Польшчай. Брэст, а дакладней Брэсцкая крэпасць мае тытул героя, таму што яго абаронцы здолелі працяглы час стрымліваць напор нямецкіх захопнікаў у самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Сёння у Брэсце пражываюць больш за 350 тысяч чалавек, горад расце і развiваецца. Калi вы вырашылі купіць кватэру ў Брэсце, то раiм вам прачытаць нашы парады. Колькi каштуюць кватэры у Бярэсцi, якiя раёны лiчацца прэстыжнымi, якiя дамы прадстаўлены на рынку нерухомасцi – аб гэтым далей.

Жылы дом у Брэсце: перавагі і недахопы

Брэст – вельмі камфортны горад для жыцця. Тут шмат паркаў, цікавых музеяў, ёсць нават ўласная пешаходная вуліца. У горадзе актыўна будуюцца гіпермаркеты і буйныя гандлёвыя цэнтры. Асаблівасць Брэста – яго прыгранічнае размяшчэнне. У адсутнасць чэргаў на мяжы дабрацца да Польшчы цi Украiны можна ўсяго за гадзіну. У самім Брэсце размешчана і Консульства Польшчы, дзе можна адкрыць візу ў гэтую краіну. Шмат берасцейцаў ледзь не штотыдзень ездзяць на шопінг у Польшчу ці Украіну. Пры гэтым, нягледзячы на ​​наяўнасць мяжы, Брэст – вельмі чысты горад. Тут шмат спартыўных комплексаў, лядовых пляцовак, працуюць гімназіі, прафесійныя ліцэі і ўніверсітэты.

Зараз самае актыўнае будаўніцтва ў Брэсце ідзе ў Паўднёва-Заходнім раёне. Гэта – сучасны спальны раён. Сярод яго недахопаў можна адзначыць адставанне iнфраструктуры – школы, крамы і дзіцячыя садкі адкрываюцца тут не зусiм паралельна з увядзеннем новых дамоў. Да таго ж, у асноўным раён забудоўваецца тыпавымі панэльнымі шматпавярхоўкамі. Анiякiх модных жыллёвых комплексаў з дварамi без аўтамабiляў, тэрасамi i прыватнымi зонамi адпачынку тут няма.

Купіць кватэру ў Брэсце можна, арыентуючыся на суму ў 20-30 тысяч долараў (аднапакаёвая кватэра). Сярэдні кошт квадратнага метра ў горадзе складае каля 700 долараў. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца двухпакаёвыя кватэры. Пры гэтым, прапанова кватэр у Брэсце традыцыйна перавышае попыт. Продажа кватэр вядзецца самастояна або праз агенцтва нерухомасцi.

 

 

 

 

Прэстыжныя раёны Брэста

Перш чым купіць кватэру ў Брэсце, варта даведацца, якія раёны лічацца тут прэстыжнымі, а якія – не. Так, нядаўна адна з мясцовых брэсцкіх газет праводзіла апытанне аб самых камфортных жылых кварталах Брэста. На выхадзе ў ліку лідэраў апынулiся мікрараёны «Усход», «Кавалёва» і «Цэнтр». Жыллё ў гэтых мясцiнах будзе крыху даражэй, чым ў другiх раёнах. Сярод плюсаў – шмат зелянiны, цiхiя абжытыя двары, дастатковая колькасць школ i дзiцячых садкоў. Сярэднія балы атрымалі мікрараёны «Вулька», «Рэчыца», «Тэльмы» і «Я.Купалы». А вось «Валынка», «Рабцава», «Сцiмаўка» і «Паўночны», на жаль, апынуліся ў аўтсайдарах. Усё гэта з-за слабой інфраструктуры i дрэннага транспартнага злучэння.

У якім раёне Брэста лепш набыць кватэру?

Зірнуўшы на карту горада, можна ўбачыць, што Брэст прадстаўлены дзвюма адміністрацыйнымі адзінкамі. Увесь горад падзедены на Ленінскi i Маскоўскі раёны. Галоўныя славутасці Ленінскага раёна – Брэсцкая крэпасць, археалагічны музей «Бярэсце», Музей выратаваных каштоўнасцяў і чыгуначны музей. Аматараў актыўнага ладу жыцця чакае спартыўны комплекс «Брэсцкі» і Парк імя 1 мая. У гэтым раёне таксама знаходзяцца і такія культурныя ўстановы, як кінатэатр «Беларусь», Брэсцкі тэатр лялек, Брэсцкі тэатр драмы і музыкі. А яшчэ праз дадзены раён працякае рака Мухавец. Тут можна парыбачыць, паплаваць або прыняць сонечныя ванны.

У Маскоўскім раёне знаходзіцца Свята-Васкрасенскі сабор, Лядовы палац (акрамя катання на каньках, тут праводзяцца канцэрты, дыскатэкі і іншыя масавыя мерапрыемствы), буйны гандлёвы цэнтр «Алмі».

Што тычыцца прыватнага сектара, то індывідуальныя жылыя дамы ў Брэсце можна сустрэць на гарадскiх ускраiнах Машчэнка, Плоска, Гершоны, Аркадзiя, Вычулкі і Пугачова. Берасцейцы таксама часта купляюць жыллё ў Старых Задворцах, Клейніках i Тэльмах – гэта “вёскі» ў ваколіцах Брэста. Сюды ходзяць гарадскія маршруткі.


Тыпы дамоў

У Берасці, як і ў любым постсавецкiм горадзе, прадстаўлены ўсе тыпы жылля мінулага стагоддзя. Гэта — "хрушчоўкі" "сталінкі", "брэжнеўкі", а таксама панэлькі 80-х i будаўнiчыя эксперыменты 90-х. Што тычыцца новага жылля, то за апошнія гады ў Брэсце было пабудавана некалькі престыжных жылых комплексаў па самых сучасных стандартах. Калі ваша мэта – набыццё ўласнай кватэры, то можна заняцца пошукам кватэры ў Брэсце самастойна або звярнуцца да прафесіяналаў. Рыэлтары валодаюць аператыўнай сітуацыяй на рынку нерухомасці i падкажуць вам найлепшыя варыянты. Шукаць аб'явы уласнікаў трэба на спецыялізаваных сайтах.

Агенты таксама падкажуць варыянты з уласнай базы. Самы хадавы тавар на рынку нерухомасці – 1-пакаёвыя і 2-пакаёвыя кватэры. Меньшым попытам у беларусаў карыстаюцца 3-пакаёвыя кватэры.

Калі вы надумалі купіць кватэру ў Брэсце – прыедзьце ў гэты горад хаця б на тыдзень. Пахадзiце па яго вуліцах, зазірніце ў мясцовыя крамы, пагутарыце з ўласнікамі кватэр і агентамі, але не спяшайцеся з пакупкай. Прыміце рашэнне ўзважана, і тады ўласная хата на беразе Мухаўца будзе радаваць вас доўгія-доўгія гады.

Похожие термины
Найдено: 6 зап.
Сталіцы заўсёды прыцягваюць. Інтэнсіўны рытм жыцця для самых актыўных, канкурэнтная праца і прываблівыя даходы. Гэта як адзіны арганізм з рознымі стылямі жыцця і магчымасцямі.
Дзіўны беларускі горад, старадаўняя архітэктура, самая вялікая колькасць у Беларусі будынкаў з таблічкамі "Гісторыка-культурная каштоўнасць", высокі бераг і шырокая рака, выбрукаваныя каменем вуліцы, Стары і Новы замак, а яшчэ блізкасць межаў Польшчы і Літвы… Усё гэта добрая нагода не толькі для турыстычнага знаёмства, але і для набыцця жылля ў шматвяковым горадзе.
Пошаговый план действий для правильной оценки стоимости жилья
Разобрались в нюансах продажи квартиры и подготовили пошаговое руководство
Эффективные способы и механики, которые помогут договориться о выгодной цене на жилье
Культурная сталіца краіны. Горад, дзе акрамя храмаў, музеяў і амфітэатра размешчана самая вялікая плошча рэспублікі - Плошча Перамогі. Паўднёвая сталіца размешчана на Заходняй Дзвіне і гэта - Віцебск. Як вывучыць рынак, выбраць жыллё і правільна ацаніць кошт? Купіць новабудоўлю ў Білева або кватэру ў цэнтры? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркуем у гэтым артыкуле.