Мы используем файлы cookie. Используя сайт realt.by, вы соглашаетесь с Политикой конфиденциальности

Регистрация

На аўкцыён выстаўлены зямельны ўчастак у межах Багдановiча-Кiсялёва-Куйбышава-Камунiстычнай

23.04.2009 1 271

Сямён Печанко

Гарвыканкам выстаўляе на аўкцыён зямельны ўчастак, якi ахоплiвае жылыя кварталы, утвораныя вулiцамi Багдановiча-Кiсялёва-Куйбышава-Камунiстычнай. Участак вызваляць ад 1−2 павярховых будынкаў пад шматпавярховую забудову.

Пра аўкцыён, якi адбудзецца 25 красавiка, паведамляецца на сайце Дзяржкамiтэту па маёмасцi. Плошча зямельнага ўчастка, якi згодна рашэння Мiнгарвыканкаму № 1481 ад 20.06.2008 г. выставяць на таргi, складае 7,8 га, пачатковая цана — $ 2 379 500. Кварталы, утвораныя вулiцамi Багдановiча-Кiсялёва-Куйбышава-Камунiстычнай, будуць вызваленыя ад 1−2 павярховых будынкаў пад шматпавярховую забудову.

Аўтарамi праекту забудовы гэтых кварталаў былi архiтэктары М.Асмолоўскi, М.Ручко, кансультаваў iх прафесар I.Собалеў. На працягу 1945—1947 гг. тут паўсталi 44 васьмiкватэрныя дамы, агульнай жылой плошчай 12 тыс. квадратных метраў.

Гэтыя кварталы называюць хто «генеральскiмi», бо сялiлiся там сем"i вышэйшага каманднага складу Беларускай вайсковай акругi, а спецыялiсты «Асмаловiчамi» — у гонар архiтэктара Мiхаiла Асмалоўскага. Як пiша часопiс «Архiтэктура i будаўнiцтва», яны ўяўляюць сабой прыклад эталоннага спалучэння архiтэктуры квартальнай забудовы, вольнай планiроўкi i тыпавога домабудаўнiцтва. Па шэрагу характарыстык i ўзроставых крытэрах кварталы гэтыя могуць прэтэндаваць на ўключэнне ў спiс гiсторыка-культурнай спадчыны. На сёння там жыве каля 890 чалавек.

Больш чым дзесяць гадоў лёс паваенных кварталаў вагаўся памiж рэканструкцыяй i зносам пад сучасную забудову. Колькi год таму аўтарскi калектыў «Мiнскграмадзянпраекту» прадставiў на конкурс «Гiстарычны цэнтр Мiнска» праект, якi прадугледжваў захаванне гiстарычнага перыметру 2-павярховых будынкаў з мансардамi. У цэнтры кварталу меркавалася збудаваць шматфункцыянальны комплекс з гандлёва-забаўляльным цэнтрам i падземнымi паркiнгамi.

Праект рэканструкцыi кварталаў, прадстаўлены iнстытутам «Мiнскграда», прадугледжвае знос двухпавярховай забудовы i будаўнiцтва на вызваленым месцы двух 9−11 павярховых дамоў, куды планавалася засялiць жыхароў кварталу, а таксама 7-павярховых жылых комплексаў элiт-класу, два дзiцячыя садкi. Агульная колькасць жыхарства адбудаванага кварталу ў такiм выпадку павiнна была скласцi 2,8 тысячы чалавек.

Неабходнасць зносу малапавярховай забудовы тлумачыцца зношанасцю будынкаў. Ёсць меркаванне, што рэканструкцыя iх з мэтай захавання першапачатковага выгляду, будзе каштаваць значна даражэй за знос i наступную забудову.

Наша Ніва

Есть что сказать?
Читать:

Витрина

Продается база отдыха

4 га земли в заповедном парке «Урочище Пышки» 10 капитальных строений , все коммуникации

Светлана

Контакты: +375 29 677-5...

Лента новостей