З’явяцца новыя месцы для сэлфi: у Мiнску i абласных гарадах пабудуюць арт-інсталяцыi «Мова»
22.04.2020 1 1538
Да канца вясны ва ўсiх абласных гарадах, а таксама ў Мiнску, з’явяцца арт-інсталяцыi, прысвечаныя роднай мове. У сталiцы манументальнае слова «МОВА», на лiтарах якога можна будзе нават сядзець цi рабiць сэлфi, усталююць ў скверы Адама Міцкевіча. Таксама арт-аб'екты ўпрыгожаць вуліцы Брэста, Віцебска, Гродна, Гомеля і Магілёва.
Па задумцы аўтара арт-аб'ектаў, вядомага беларускага скульптара Паўла Вайніцкага, інсталяцыi будуць ўяўляць вулічную мэблю з дрэва і металу. Кожая лiтара ў залежнасцi ад горада будзе мець свой колер. Такiм чынам будуць падкрэслены мясцовыя культурныя, гістарычныя і ландшафтныя адметнасці. Праект рэалізуецца кампаніяй А1 сумесна з ініцыятывай «Веліч роднай мовы».
Напрыклад, для Мінску былi выбраны ўсе асноўныя колеры — сіні, зялёны, жоўты, чырвоны і чорны. Слова «МОВА» тут з’явiцца на перасячэнні вуліц Гарадскі Вал і Няміга — у скверы Адама Міцкевіча. Пасля ўстаноўкі арт-інсталяцыі ў скверы будзе працаваць бясплатны Wi-Fi.
У Брэсце інсталяцыя будзе ўсталявана на перасячэнні вуліцы Савецкай і набярэжнай Францыска Скарыны. Для яе выбрана гарманічнае спалучэнне зялёнага, сіняга, чырвонага і чорнага.
У Віцебску «МОВА», выкананая ў характэрных колерах творчага аб’яднання УНОВІС — жоўтым, чырвоным, чорным, залатым і сінім — паселiцца на вуліцы Леніна, перад мастом 1000-годдзя.
Жоўты, розныя адценні сіняга, чырвоны і чорны — такое спалучэнне падабрана для скульптур на вуліцы Маставой у Гродне.
У Гомелі кампазіцыю з блакітнага, жоўтага, шэрага, чырвонага і чорнага сімвалаў ўсталююць на вуліцы Кірава.
А ў Магілёве яскравыя лiтары зялёнага, блакітнага, жоўтага, чырвонага і чорнага колеру ўпрыгожаць Траецкую набярэжную.
Чытайце таксама:
«Мы были вынуждены закрыться». Как белорусская индустрия развлечений переживает коронакризис